Policy:Privacy policy/Summary/be-tarask: Difference between revisions
Content deleted Content added
Updating to match new version of source page |
GVarnum-WMF (talk | contribs) No edit summary |

Line 5: | Line 5: | ||

Палітыка прыватнасьці

Палітыка прыватнасьці

[[File:Wikimedia-logo.svg|75px]]

[[File:Wikimedia-logo.svg|75px]]

<div class="mobile-margin-reset" style="padding:0.3em 0;text-align:center;margin: 4px 10%; |

Гэта падсумаваньне Палітыкі прыватнасьці. Прагарніце ўніз або пстрыкніце [[Special:MyLanguage/Policy:Privacy policy#introduction|тут]], каб прачытаць поўныя ўмовы.<noinclude>This is a summary of the Privacy Policy. To read the full terms, [[Special:MyLanguage/Policy:Privacy policy#introduction|click here]].</noinclude>

Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Палітыкі прыватнасьці і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўнай Палітыкі прыватнасьці. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс для нашай Палітыкі прыватнасьці. |

Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Палітыкі прыватнасьці і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўнай Палітыкі прыватнасьці. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс для нашай Палітыкі прыватнасьці. |

Revision as of 05:39, 25 May 2023
Жадаеце дапамагчы зь перакладам? Перакладзіце адсутныя паведамленьні.
Палітыка прыватнасьці
Гэта падсумаваньне Палітыкі прыватнасьці. Прагарніце ўніз або пстрыкніце тут, каб прачытаць поўныя ўмовы.This is a summary of the Privacy Policy. To read the full terms, click here.
Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Палітыкі прыватнасьці і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўнай Палітыкі прыватнасьці. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс для нашай Палітыкі прыватнасьці.
Мы верым, што Вы не абавязаныя даваць асабістых зьвестак, каб удзельнічаць у руху вольных ведаў, таму Вы можаце:
- Чытаць, рэдагаваць або выкарыстоўваць усялякую бачыну «Вікімэдыі» без рэгістраваньня ўліковага запісу.
- Рэгістраваць уліковы запіс без падачы адраса электроннай пошты або сапраўднага імя.
Мы жадаем разумець, як выкарыстоўваюцца бачыны «Вікімэдыі», каб палепшыць іх для Вас, таму зьбіраем некаторыя зьвесткі, калі Вы:
- Робіце абнародаваны ўнёсак.
- Рэгіструеце ўліковы запіс або абнаўляеце Вашую старонку ўдзельніцы(-ка).
- Карыстаецеся бачынамі «Вікімэдыі».
- Адсылаеце нам электронныя лісты або бярэце ўдзел у апытаньні або падаеце зваротную сувязь.
Мы адданыя:
- Апісаньню ў гэтай Палітыцы прыватнасьці таго, як Вашыя зьвесткі могуць скарыстаць або пашырыць.
- Выкарыстаньня абгрунтаваных захадаў захоўваньня Вашых зьвестак у бясьпецы.
- Ніколі не прадаваць Вашыя зьвесткі і не дзяліцца імі з трэцімі бакамі для задачаў збыту.
- Пашырэньню Вашых зьвестак толькі ў такіх абмежаваных выпадках, як паляпшэньне бачынаў «Вікімэдыі», падпарадкаваньне закону або абарона Вас і іншых.
- Захоўваньню Вашых дадзеных цягам найкарацейшага магчымага часу, сумяшчальнага зь вядзеньнем, разуменьнем і паляпшэньнем бачынаў «Вікімэдыі», а таксама з нашымі абавязкамі паводле закону.
Ведайце, што:
- Усялякі зьмест, які Вы дадаеце, або ўсялякае зьмяненьне, якое Вы робіце на бачыне «Вікімэдыі», будзе пастаянна абнародаваным.
- Калі Вы дадаеце зьмест або робіце зьмяненьне на бачыне «Вікімэдыі» без уваходу, гэты зьмест або зьмяненьне адкрыта і пастаянна заархівуецца ў зацікаўленасьцях грамадзкасьці. Ваш зьмест або зьмяненьне прыпішуць Інтэрнэт-адрасу, скарыстанаму ў той час, замест імя ўдзельніка(-цы).
- Нашая супольнасьць добраахвотных рэдактарак(-ў) і ўдзельніц(-каў) — самакіраваная. Пэўныя адміністратаркі(-ы) бачынаў «Вікімэдыі», абраныя супольнасьцю, выкарыстоўваюць прылады, якія даюць ім абмежаваны доступ да неабнародаваных зьвестак пра нядаўні ўнёсак, каб яны маглі абараніць бачыны «Вікімэдыі» і ажыцьцявіць палітыку.
- Гэтая Палітыка прыватнасьці не датычыць усіх бачынаў і паслуг, якімі ведае Фундацыя «Вікімэдыя», а менавіта тых, што маюць сваю ўласную палітыку прыватнасьці (як крама «Вікімэдыя») або бачыны і паслугі, якімі ведаюць трэція бакі (як праекты староньніх распрацоўнікаў праз Воблачныя паслугі «Вікімэдыі»).
- Часам мы выдаем адкрытыя і злучаныя або неасабістыя зьвесткі для грамадзкасьці праз звалкі і наборы дадзеных у якасьці нашага забавязаньня асьвеце і дасьледаваньням па ўсім сьвеце.
- Вы можаце не карыстацца бачынамі «Вікімэдыі» дзеля абароны Фундацыі «Вікімэдыя» і іншых карыстальніц(-каў), калі ня згодныя з нашай Палітыкай прыватнасьці.