Policy:Terms of Use/Summary/be-tarask

From Wikimedia Foundation Governance Wiki
Revision as of 18:16, 3 February 2021 by Base (talk | contribs) (update from meta:Special:Permalink/20871069, see its history for attribution, cc by-sa 3.0)
Умовы выкарыстаньня
Гэта зручнае для чытаньня падсумаваньне Ўмоваў выкарыстаньня. або пстрыкніце тут, каб прачытаць поўныя ўмовы.
Адмова ад адказнасьці: Гэтае падсумаваньне — ня частка Ўмоваў выкарыстаньня і ня праўны дакумэнт. Гэта проста зручная даведка для разуменьня поўных умоваў. Думайце пра яе як пра сяброўскі ўдзельніцам(-кам) інтэрфэйс прававой мовы нашых Умоваў выкарыстаньня.

Часткай нашага прызначэньня ёсьць:
  • упаўнаважаньне і прыцягненьне людзей ва ўсім сьвеце да збору і распрацоўкі адукацыйнага зьместу, а таксама яго абнародаваньня на ўмовах вольнай ліцэнзіі або перадачы ў грамадзкі набытак;
  • распаўсюд гэтага зьместу дзейсна, у сусьветным маштабе і бясплатна.

Вы можаце вольна:

  • чытаць і друкаваць нашыя артыкулы і мультымэдыя бясплатна;
  • пашыраць і выкарыстоўваць наноў нашыя артыкулы і мультымэдыя на ўмовах вольных і адкрытых ліцэнзіяў;
  • рабіць унёсак і рэдагаваць нашыя бачыны ці праекты.

На наступных умовах:

  • адказнасьць — вы бярэце адказнасьць за вашыя рэдагаваньні (бо мы толькі захоўваем ваш зьмест);
  • ветлівасьць — вы падтрымліваеце ветлівае асяродзьдзе і не дапякаеце іншых удзельніц і ўдзельнікаў;
  • законныя паводзіны — вы не парушаеце аўтарскае права або іншыя законы;
  • няшкоднасьць — вы ня шкодзіце нашай тэхнічнай інфраструктуры;
  • Умовы выкарыстаньня і правілы — вы трымаецеся выкладзеных ніжэй Умоваў выкарыстаньня і датычных правілаў супольнасьці, калі наведваеце нашыя бачыны або ўдзельнічаеце ў нашых супольнасьцях.

З разуменьнем таго, што:

  • ваш унёсак пад вольнай ліцэнзіяй — вы агулам маеце даваць ваш унёсак і рэдагаваньні на нашыя бачынах або праектах на ўмовах вольнай і адкрытай ліцэнзіі (калі ваш унёсак не ў грамадзкім набытку);
  • няма прафэсійнай парады — зьмест артыкулаў і іншых праектаў даецца толькі для весткавых задачаў і не складае прафэсійнай парады.