Revision as of 21:05, 27 April 2012 by Rjd0060(talk | contribs)(from https://meta.wikimedia.org/w/index.php?title=Terms_of_use-Summary/be-tarask&oldid=3683723)
Гэта спрошчаная і скарочаная вэрсія Ўмоваў выкарыстаньня.
Увага! Гэты дакумэнт не зьяўляецца часткай Умоваў выкарыстаньня і ня мае юрыдычнай моцы. Гэта ўсяго простая даведка для глыбейшага разуменьня сапраўдных Умоваў. Успрымайце гэта як пераклад з сухой юрыдычнай мовы, на якой напісаныя нашы Ўмовы выкарыстаньня.
У нашю місію ўваходзяць:
заахвочваньне і падтрымка людзей ва ўсім сьвеце ў зборы і распрацоўцы адукацыйных матэрыялаў, якія распаўсюджваюцца на ўмовах вольнай ліцэнзіі ці перадаюцца ў грамадзкі набытак;
эфэктыўнае распаўсюджаньне гэтых матэрыялаў па ўсім сьвеце, бясплатна.
Вы можаце вольна:
чытаць і друкаваць нашыя артыкулы і іншыя матэрыялы бясплатна;
распаўсюджваць і выкарыстоўваць наноў нашыя артыкулы і іншыя матэрыялы на ўмовах вольных і адкрытых ліцэнзіяў;
рабіць унёсак і рэдагаваць нашыя сайты ці Праекты.
На наступных умовах:
адказнасьць — вы несяце адказнасьць за вашыя рэдагаваньні (паколькі мы толькі захоўваем ваш зьмест);
ветлівасьць — вы мусіце падтрымліваць ветлівыя і ўзаемапаважлівыя адносіны зь іншымі людзьмі;
законнасьць — вы не павінны парушаць законы аб аўтарскім праве, ці любыя іншыя;
няшкоднасьць — вы не павінны наносіць шкоду нашай тэхнічнай інфраструктуры;
Умовы выкарыстаньня і Палітыкі — вы мусіце прытрымлівацца Умоваў выкарыстаньня і палітык супольнасьці адпаведных сайтаў ці праектаў пры наведваньні ці ўдзеле ў іх.
З разуменьнем таго, што:
ваш унёсак ахоўваецца вольнай ліцэнзіяй — увесь унёсак, у тым ліку рэдагаваньні, захоўваюцца ў нашых сайтах ці Праектах на ўмовах вольнай і адкрытай ліцэнзіі (апроч выпадкаў, калі ваш унёсак зьяўляецца грамадзкім набыткам);
у Праектах ня месца прафэсійным парадам — зьмест артыкулаў і іншых матэрыялў падаецца толькі ў інфармацыйных мэтах і ня можа служыць у якасьці прафэсійнай парады.